Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі.
Подробнее
У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і ратуе ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгнанні на выспе святой Алены былы ўладар Еўропы Напалеон Банапарт. Аповесць «Дзень, калі ўпала страла» пераносіць чытача ў пачатак XII стагоддзя, калі Полацкае княства вяло зацятае змаганне з крыжакамі. Вострасюжэтнае апавяданне «Ордэн Белай Мышы» друкавалася не толькі ў Беларусі, але і перакладалася на польскую, чэшскую, украінскую і іспанскую мовы. На нашем сайте вы можете скачать книгу "Час чумы" Уладзімір Арлоў в формате fb2, rtf, epub, pdf, txt, читать книгу онлайн или купить книгу в интернет-магазине.
4.07
7 оценок
Скачать книгу
Фрагмент
fb2
rtf
epub
pdf
txt
Мнение читателей
Таму сімвалічна і назва твора – “Час чумы”, якая панавала ў гэты час у грамадстве