Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне.
Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў:
«Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова);
«Second Security» (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі);
«Пятнаццаць лішніх хвілін» (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?);
«Ня руш майго страху» (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны);
«Сьмерць лютністы» (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара).
На нашем сайте вы можете скачать книгу "Імя грушы" Сяргей Балахонаў бесплатно и без регистрации в формате fb2, rtf, epub, pdf, txt, читать книгу онлайн или купить книгу в интернет-магазине.