Драма «Прарок для Айчыны» Алеся Петрашкевіча прысвечана віленскаму перыяду жыцця першадрукара Францыска Скарыны.
Подробнее
У п'есе адлюстравана гісторыя судовых спраў, звязаных са спадчынай, тых недарэчных побытавых калізій, якія адабралі ў творцы столькі каштоўнага часу, здароўя, абумовілі яго эміграцыю ў Прагу. У выніку судовай цяганіны вакол спадчыны Маргарыты, пасля шэрага няўдалых спроб заручыцца падтрымкай у людзей, надзеленых уладай або грашыма, Скарына апынуўся ў познанскай турме, у пазыковай «яме». П'еса А. Петрашкевіча ўжо сваёй назвай дэкларуе пытанне: чаму не шануюцца прарокі ў сваёй Айчыне? Чаму ў людзей таленавітых ворагаў больш, чым сяброў? Талент, як высвятляецца, няздатны сам сябе абараніць. Ён патрабуе разумення і падтрымкі як сучаснікаў, так і нашчадкаў. Людзі павінны быць падрыхтаваны для таго, каб прыняць гэты Божы дар. На нашем сайте вы можете скачать книгу "Прарок для Айчыны" Сергей Никитенко бесплатно и без регистрации в формате fb2, epub, читать книгу онлайн или купить книгу в интернет-магазине.