Раман у вершах “Родныя дзеці” — адзін з самых інтымных, глыбока прадуманых твораў, якому паэт аддаў дванаццаць гадоў натхнёнай і рупнай працы.
Подробнее
Да традыцыйнай у беларускай літаратуры тэмы бацькоў і дзяцей, сустрэчы з роднымі ў матчыным доме далучылася цэнтральная ў гэтым творы тэма кахання як духоўнай сустрэчы мужчыны і жанчыны. Спрадвечная ў сусветным мастацтве трагедыя кахання ў Гілевічавым творы набыла новы, вельмі сучасны, экзістэнцыяльны сэнс. Абсалютнае па сваёй ідэальнай сутнасці каханне не можа рэалізавацца ў эмпірычнай рэальнасці, дэтэрмінаванай біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі. Творча-рыцарская душа мужчыны шукае сваю ідэальную адпаведнасць у жаночай іпастасі, ствараючы міфалагемы вечнага вяртання да аднойчы страчанай шчаслівай сустрэчы. Да гэтага твору крытыка і публіка яшчэ будуць звяртацца, ён ствараўся з улікам іх духоўнага росту і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сацыяльныя і духоўныя каштоўнасці. На белорусском языке На нашем сайте вы можете скачать книгу "Родныя дзеці" Ніл Гілевіч бесплатно и без регистрации в формате epub, fb2, читать книгу онлайн или купить книгу в интернет-магазине.