Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

О книге "Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія"

Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны.

Подробнее
Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. Датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася немагчымым, паколькі паэтка вельмі рэдка датавала свае вершы. Датаванне паводле першапублікацый мела сэнс толькі адносна твораў, надрукаваных у 1940-1944 гг.; пачынаючы з 50-х гадоў вершы Л. Геніюш траплялі ў друк ад выпадку да выпадку. У першыя чатыры раздзелы ўвайшлі выбраныя творы з трох прыжыццёвых зборнікаў – “Ад родных ніў” (Прага, 1942), “Невадам з Нёмана” (Менск, 1967), “На чабары настоена” (Менск, 1982), а таксама са зборніка “Вершы 1945—1947 гг.”, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1992 г. па рукапісе, падрыхтаваным яшчэ самой аўтаркай.

Произведение относится к жанру Поэзия. На нашем сайте можно скачать бесплатно книгу "Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія" в формате fb2, epub или читать онлайн. Здесь так же можно перед прочтением обратиться к отзывам читателей, уже знакомых с книгой, и узнать их мнение. В интернет-магазине нашего партнера вы можете купить и прочитать книгу в бумажном варианте.
0

Скачать книгу

fb2 274.2 Кб
epub 307.7 Кб
Информация обновлена: