- Ну, хто наступны? - млявым голасам запытаўся Першы, адною рукою перабiраючы паперы, а другою паслабляючы вузел гальштука. Паслабiўшы вузел так, што сталi бачныя сiвыя валасы на грудзiне, Першы зiрнуў з-пад iлба ў канец залi й запытальна выдыхнуў: - Таварыш Мурленя? Усе разам ацiхлi, гудлiвы чмель, якi ўляцеў быў у расчыненае вакно, плюхнуўся на штору, i запанавалая цiша надала моманту элемэнты злавеснай урачыстасьцi. На мiнулым тыднi Мурленя езьдзiў у Вiцебск на нейкiя спаборнiцтвы, патрапiў там у выцьвярэзьнiк, i цяпер увесь партыйна-гаспадарчы актыў наструнена чакаў - як адаб'ецца гэтая падзея на ягоных паводзiнах. Старшыня спорткамiтэту ўскочыў на ногi, зiрнуў на Першага затуманенымi ад грамадзкiх турботаў вачыма i, ускудлацiўшы непаслухмяны вiхор, з камсамольскiм iмпэтам заварушыў магутнай скiвiцай. "Анi ў знак... Хаця б сумеўся, сволач..." - падумаў Макар, скоса пазiраючы на Мурленеву скiвiцу. Важкая й круглявая, што той жарон, скiвiца хадзiла ўбокi, iльсьнiлася на сонцы, малола нейкую несянецiну пра спартыўныя посьпехi таварыства "Ўраджай". На нашем сайте вы можете скачать книгу "Ведзьма" Мудров Винцесь бесплатно и без регистрации в формате epub, fb2, читать книгу онлайн или купить книгу в интернет-магазине.