
Па цэментавых сходках бегаў цьмяна-жоўты круг святла: вецер, ляпаючы абажурам, калыхаў над ганкам электрычную лямпачку. У вестыбюлі, як і некалі, было светла, прасторна і яшчэ, здаецца, холадна. Холад ішоў ад коўзкай падлогі, дыхаў із цёмнага калідора, дзе суха і гулка скрыпеў паркет пад нечымі грузнымі нагамі. Абабітыя цыратай дзверы чытальнай залы грукалі цяжка і мякка. За столікам дзёўбаў носам той самы гладкі ў твары і даўгавусы, як кот, вахцёр. Заўважыўшы Косцю Манцэвіча, падняў стрыжаную пад вожыка галаву і, відаць, пазнаўшы ў ім знаёмага, доўга прыглядаўся, маючы нешта сказаць, але, пэўна, не асмеліўся ці не знайшоў, з чаго пачаць гутарку, і зноў дзюбнуў носам...
На нашем сайте вы можете скачать книгу "Ён знойдзе яе..." Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч бесплатно и без регистрации в формате fb2, epub, читать книгу онлайн или купить книгу в интернет-магазине.