
Аўтобус, пакалыхваючыся з боку на бок, выплыў з каўдобістай вулачкі на шырокую местачковую плошчу і, мінуўшы шэры драўляны касцёл, спыніўся ля сіняй дашчатай будкі. Коса прыбітая шыльда над яе малюсенькім акенцам абвяшчала: «Білетная каса». — Стаім дваццаць мінут, — павярнуўся шафёр да пасажыраў. Расчыніліся дзверцы, у аўтобус хлынула свежае, дрыготкае паветра з нейкім мяккім халодным пахам,— так яно пахне заўсёды, калі выпадзе першы снег,— і Андрэю Сідорчыку зрабілася адразу вальней. Ён адчуў бадзёрасць, прыемную лёгкасць. «А можа, выйду? — падумаў.— Насядзеўся. Столькі ж ехаў». I, памогшы гарбаценькаму вастраносаму пасажыру закінуць на плечы цяжкі, напакаваны невядома чым мяшок, выйшаў з аўтобуса...
На нашем сайте можно скачать бесплатно книгу "За перагародкай" в формате fb2, epub или читать онлайн. Здесь так же можно перед прочтением обратиться к отзывам читателей, уже знакомых с книгой, и узнать их мнение. В интернет-магазине нашего партнера вы можете купить и прочитать книгу в бумажном варианте.